У калоніях палітвязняў пазначаюць колерам


Гомельская жаночая калонія. Гомель, Беларусь. 8 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Сваякі вязняў паведамляюць, што ў калоніях асуджаным паводле палітычных матываў на вопратку вешаюць біркі іншых колераў, чым астатнім зняволеным. Раней такая практыка распаўсюджвалася на асуджаных за распаўсюд наркотыкаў, піша «Наша Ніва».

У месцах зняволення на вопратку вязняў нашываюцца біркі з прозвішчам і тэрмінам зняволення. Звычайна гэтая бірка белага колеру. Але родныя зняволеных, якія адбываюць пакаранне ў Магілёўскай вобласці, звярнулі ўвагу, што ў палітвязняў біркі чырвонага колеру.

«Павесілі бірку чырвонага колеру. Гэта значыць, ён схільны да экстрэмізму. Што стала падставай, ён ні праз тэлефон, ні ў лісце сказаць не можа – такія тэмы забаронена абмяркоўваць. Але такі статус ён атрымаў амаль адразу, як апынуўся ў лагеры. Як нам патлумачылі, гэта можа паўплываць на скарачэнне колькасці перадач і спатканняў з роднымі», – распавяла сваячка палітвязня.

Раней у месцах зняволення асуджаных за распаўсюд наркотыкаў пазначалі біркамі зялёнага колеру і змяшчалі ў асобныя атрады. Але родныя накіравалі скаргу ў ААН, дзе прызналі, што гэта дыскрымінацыя. Тады адміністрацыя калоніяў адмовілася ад такога падыходу, і вязням выдалі такія самыя біркі, як і ва ўсіх астатніх, – белага колеру.

Hавiны
Жыхара Полаччыны пакаралі 5 гадамі калоніі за інтэрнэт-каментары пра Лукашэнку
2021.04.19 13:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў