Пяскоў паведаміў, што Пуцін размаўляў з Байдэнам пра рыхтаванне «замаху» на Лукашэнку


Тэму «замаху» Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн абмяркоўвалі падчас тэлефонных перамоваў. У суботу пра гэта ж казаў Аляксандр Лукашэнка.

Як піша ТАСС, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у размове з журналістамі пацвердзіў, што гэтае пытанне сапраўды абмяркоўвалася. Пры гэтым Пяскоў пакінуў без каментароў заяву Лукашэнкі аб датычнасці да рыхтавання «замаху» адміністрацыі прэзідэнта ЗША, адзначыўшы, што «ўсю інфармацыю, якую можна выдаваць, выдаюць спецыяльныя службы на сваё меркаванне».

Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што ў дачыненні Лукашэнкі з боку затрыманых абмяркоўваліся «абсалютна канкрэтныя і абсалютна дэструктыўныя планы». «Таму, вядома, гэта кажа аб вялікай небяспецы», – дадаў Пяскоў.

17 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што амерыканскія спецслужбы пры дапамозе палітолага Аляксандра Фядуты, апазіцыйнага палітыка Рыгора Кастусёва і юрыста Юрася Зянковіча нібыта рыхтавалі замах на яго і ягоных дзяцей. А санкцыю на гэта быццам бы дало кіраўніцтва ЗША. Адначасова ФСБ Расеі апублікавала прэс-рэліз, дзе распавядалася, што Зянковіч і Фядута былі затрыманыя ў Маскве падчас супольнай з КДБ спецаперацыі. Затрыманыя нібыта рыхтавалі «вайсковы пераварот» і «фізічнае знішчэнне» амаль усяго кіраўніцтва краіны.

Hавiны
Што кажуць эксперты пра «вайсковы пераварот» і наступствы спецаперацыі КДБ-ФСБ
2021.04.19 11:43

Злучаныя Штаты зняпраўдзілі інфармацыю пра сваю датычнасць да гэтых падзеяў. «Мы бачылі паведамленні ў дзяржаўных медыях Расеі пра меркаваную змову супраць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама яго непасрэдныя сцвярджэння пра гэта ў медыях. Любая здагадка аб тым, што ўрад ЗША стаяў за гэтым ці быў уцягнуты ў спробу забойства Лукашэнка, – абсалютна хлуслівая», – адзначылі ў Дзярждэпартаменце.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў