Партыя БНФ патрабуе вызвалення Рыгора Кастусёва


З нагоды затрымання Рыгора Кастусёва і далейшай прапагандысткай кампаніі ўладаў Партыя БНФ выступіла з заявай, у якой раскрытыкавала палітычныя правакацыі і заклікала спыніць гвалт у краіне.

Партыя БНФ нагадвае, што ў прынцыпах ейнай дзейнасці – адмова і асуджэнне гвалту або экстрэмізму як сродкаў дасягнення палітычных мэтаў, у тым ліку – з боку існай улады або яе прыхільнікаў. Партыя, як і іншыя палітычныя сілы ў краіне, заклікае да шырокага грамадска-палітычнага дыялогу, каб пераадолець палітычны крызіс. Адзін з аўтараў такой палітычнай лініі – старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Рыгор Кастусёў.
Фота: ІА / Белсат

У сувязі з гэтым аднапартыйцы выключаюць верагоднасць удзелу Рыгора Кастусёва ў любых формах абмеркавання, а тым болей – планавання якіх-кольвек гвалтоўных захадаў або замахаў.

«Мы патрабуем вызвалення Рыгора Кастусёва і перакананыя, што на волі ён здолее абвергнуць усе падазрэнні і дасць вычарпальныя тлумачэнні адносна любых абвінавачванняў на свой адрас», – гаворыцца ў заяве партыі.

Абноўлена
У Шклове затрымалі кіраўніка Партыі БНФ Кастусёва
2021.04.13 09:16
Hавiны
Рыгора Кастусёва вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў
2021.04.13 15:19
Hавiны
Што кажуць эксперты пра «вайсковы пераварот» і наступствы спецаперацыі КДБ-ФСБ
2021.04.19 11:43

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў