На БелАЭС даставілі ядравае паліва для другога энергаблоку


Міністэрства энергетыкі паведамляе, што 19 красавіка на пляцоўку БелАЭС прыбылі цяпловыдзяляльныя зборкі з ядравым палівам для другога энергаблоку.

Прэс-служба міністэрства паведамляе, што прыём і кантроль паліва спецыялісты БелАЭС правядуць у адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам.

«Да пачатку загрузкі ядравага паліва ў рэактар другога энергаблоку цяпловыдзяляльныя зборкі будуць захоўвацца ў сховішчы свежага ядравага паліва», – адзначаюць у Міністэрстве энергетыкі.

Нагадаем, другі энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў траўні 2022 года.

Hавiны
У Беларусі пабудуюць сховішча для радыеактыўных адкідаў
2021.04.14 17:54

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў