Макей сустрэнецца з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека


Міністр замежных справаў Уладзімір Макей 19–20 красавіка будзе з працоўным візітам у Швейцарыі.

Візіт Макея звязаны з удзелам у 69-й сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.

Плануецца, што міністр правядзе сустрэчу з генеральным дырэктарам САЗ Тэдрасам Гебрэесусам, генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Дарэнам Танам, вярхоўным камісарам ААН у пытаннях правоў чалавека Мічэль Бачэлет і прэзідэнтам Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа Пэтэрам Маўрэрам.

«У фокусе ўвагі – актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня ў сферах дзейнасці контрпартнёраў, беларускі падыход да праблемаў, якія знаходзяцца ў зоне адказнасці кожнай з названых арганізацыяў, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», – адзначаецца ў прэс-рэлізе МЗС.

Hавiны
Макей: «Узмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць перастане існаваць»
2021.04.10 21:57

Нагадаем, што 25 лютага ў Жэневе на 46-й сесіі Рады ААН у справе правоў чалавека вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мічэль Бачэлет заявіла, што ў Беларусі назіраецца крызіс «беспрэцэдэнтных маштабаў» у галіне правоў чалавека. Яна адзначыла «шматлікія і шырокія парушэнні, учыненыя ў кантэксце выбараў, сістэматычныя адмаўленні фундаментальных свабодаў, масавыя незаконныя арышты».

Hавiны
Прадстаўнікі ААН заклікалі ўлады Беларусі пакласці канец жорсткасці і беспакаранасці сілавікоў
2021.04.02 18:01

24 сакавіка Рада ў правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прыняла рэзалюцыю аб Беларусі. Дакумент абавязвае офіс вярхоўнага камісара ААН у сферы правоў чалавека збіраць, аналізаваць і захоўваць доказы рэпрэсіяў у Беларусі падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года для прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Hавiны
Канцлагеры і санкцыя на беспакаранасць. Праваабаронцы звярнуліся ў ААН
2021.01.16 12:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў