Футбольныя топ-клубы Еўропы абвесцілі пра стварэнне Суперлігі

Афіцыйна абвешчана аб стварэнні новага футбольнага турніру – Суперлігі Еўропы. Аднак УЕФА пагражае ўдзельнікам гэтага спаборніцтва санкцыямі. Пра гэта паведамляе sports.ru.

Заснавальнікамі турніру зʼяўляюцца «Мілан», «Арсенал», «Атлетыка», «Чэлсі», «Барсэлона», «Інтэр», «Ювэнтус», «Лівэрпул», «Манчэстэр Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэал» і «Тотэнгэм». Распачаць турнір плануецца ў жніўні.

Паводле плану стваральнікаў у Суперлізе павінны быць 20 клубаў: дзве групы па 10 камандаў. У групе кожны гуляе з кожным у двух колах. Матчы будуць праходзіць у сярэдзіне тыдня (замест Лігі чэмпіёнаў).

З групы выходзяць па тры каманды, а чацвёртая і пятая гуляюць два матчы за плэй-оф. Чвэрцьфіналы і паўфіналы пройдуць за два матчы, а фінал згуляюць пры канцы траўня – адзін матч на нейтральным полі.

УЕФА і нацыянальныя футбольныя асацыяцыі выступаюць супраць стварэння Суперлігі. «Sky Sport Italia» паведамляе, што УЕФА збіраецца дыскваліфікаваць з сваіх спаборніцтваў кожны клуб і кожнага гульца, якія паўдзельнічаюць у Суперлізе. Больш за тое, УЕФА падасць пазоў на 50–60 мільярдаў еўраў на кожны з клубаў.

ІІ belsat.eu

 

Hавiны