Дзяржава закрывае Imaguru Startup HUB – галоўны стартап-хаб краіны

Бізнэс клуб Imaguru Фота: bel.biz

Холдынг «Гарызонт» скасоўвае дамову арэнды ў аднабаковым парадку без тлумачэння прычынаў, спасылаючыся на загад звыш. Дзяржава закрывае Imaguru у Менску, пляцоўку нараджэння велізарнай колькасці стартапаў, гаворыцца ў заяве Imaguru Startup HUB.

Imaguru Startup HUB працаваў у Менску апошнія 7 гадоў і месціўся на вуліцы Фабрыцыуса. Рашэнне ўладаў пракаментавала заснавальніца Imaguru Таццяна Марыніч у сябе ў сацыяльных сетках.

«Беларускі рэжым зачыняе Imaguru Startup Hub, ключавы элемент IT экасістэмы ў Беларусі. Imaguru звязваў Беларусь, сусветную экасістэму стартапаў і тэхналагічную супольнасць. Тысячы заснавальнікаў прайшлі праз нашыя дзверы. Нам пашанцавала стварыць супольнасць свабодных, творчых і амбіцыйных прадпрымальнікаў, якія змяняюць наша грамадства. 7 гадоў напружанай працы, запалу і любові да тэхналогіяў і стартапаў», – напісала ў «Фэйсбуку» заснавальніца Imaguru Таццяна Марыніч.

Хочацца жыць у свабоднай краіне. Навошта беларускія айцішнікі пераязджаюць у Польшчу?

Апошні скандал з Imaguru здарыўся на пачатку сакавіка, калі сілавікі ўварваліся на канферэнцыю Лігі студэнцкіх аб’яднанняў, якая праходзіла ў памяшканні Imaguru.

У сваім звароце заснавальнікі стартап хабу адзначаюць, што Imaguru за апошнія месяцы ператварыўся з стартап-хабу ў хаб салідарнасці з усімі неверагоднымі ў Беларусі.

На паседжанне Лігі студэнцкіх аб’яднанняў Свабоднага беларускага прафсаюзу прыйшлі сілавікі ў масках

Заснавальніца бізнес-клубу Imaguru распавяла пра сітуацыю з затрыманнем

AA belsat.eu

Hавiны