Былы следчы Яўген Юшкевіч у СІЗА КДБ

Стваральнік праекту ByChange Яўген Юшкевіч. Фота: архіў героя

Былы следчы Яўген Юшкевіч у СІЗА КДБ, у яго кватэры правялі ператрус на падставе пастановы, у якой указаны 289-ы артыкул Крымінальнага кодэксу – «Акт тэрарызму», паведаміла яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Яўген Юшкевіч – былы следчы, ён звольніўся са Следчага камітэту некалькі гадоў таму. Летась ён удзельнічаў у праекце ByChange, які дапамагаў былым сілавікам уладкавацца ў грамадзянскім жыцці.

Яўгена Юшкевіча затрымалі 25 лістапада 2020 г. і падазравалі ў арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Актывіста этапавалі ў СІЗА № 1 на вуліцу Валадарскага ў Менску. Ён быў вызвалены ў летась у снежні.

З турмы вызвалілі Яўгена Юшкевіча, стваральніка праекту ByChange

Што кажуць эксперты пра «вайсковы пераварот» і наступствы спецаперацыі КДБ-ФСБ

Сюжэт з замахам на правадыра

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны