Агітацыя на рахунках ды помста для «Nivea». Галоўнае за красавік у карцінках


Мастак Дэ Лёс адмыслова для «Белсату» падрыхтаваў уласную падборку галоўных падзеяў красавіка.

Звальняць пасля содняў

Летась паводле «народнага артыкулу» 23.34 Адміністратыўнага кодэксу былі затрыманыя больш за 30 тыс. чалавек.

Савет Міністраў унёс у Палату прадстаўнікоў прапановы зменаў у Працоўны кодэкс, паводле якіх наймальніку даецца права звальняць работнікаў, пакараных адміністратыўным арыштам. Таксама працадаўцам дазволяць звальняць беларусаў за ўдзел у «незаконных забастоўках» і заклікі да іх. Дэ-факта гэтая норма ўжо працуе.

Гісторыі
«Прыехаў куратар з КДБ і сказаў, каб мяне прыбралі». Гісторыі беларусаў, якіх звольнілі за палітычныя погляды
2021.04.06 14:47

Новыя твары?

Прадстаўнікі дзяржаўных медыяў, якія «дзейнічаюць у інтарэсах краіны», могуць атрымаць целаахоўнікаў і змяніць выгляд

У законе «Аб дзяржаўнай бяспецы» будзе пашыраны спіс тых, каму забяспечаць дадатковую абарону: гэта дзяржслужбоўцы, сілавікі ды журналісты, меркавана дзяржаўных медыяў.

Hавiны
Журналістам дзяржаўных СМІ змогуць даваць ахову і змяняць выгляд
2021.03.28 11:36

Пакрыўдзіліся на «Nivea»?

«Nivea» адмовілася фінансаваць ЧС па хакеі ў Менску

У Беларусі ўвялі часовую санітарную забарону на ўвоз асобных тавараў «Nivea».

Hавiны
Улады Беларусі забаранілі тавары «Nivea»
2021.04.13 16:49

Новая Канстытуцыя – новыя абмежаванні

Калі норму зацвердзяць, Лукашэнка не зможа галасаваць на выбарах прэзідэнта, калі яны адбудуцца ў 2025 годзе

Канстытуцыйная камісія абмяркоўвала папраўкі, якія могуць абмежаваць узрост выбарцаў у Беларусі ад 20 да 70 гадоў.

Агітацыйныя рахункі

Жыхарам Менску прыйшлі дзіўныя рахункі за сакавік. На іх апублікаваныя непраўдзівыя матэрыялы пра бел-чырвона-белы сцяг і пра вынікі рэспубліканскага апытання, якое дэманструе высокі ўзровень даверу да Аляксандра Лукашэнкі

Менчукам прыходзяць камунальныя рахункі з міфамі пра нацыянальны сцяг і пра 66,5 % даверу Лукашэнку.

Hавiны
Менчукам прыходзяць камунальныя рахункі з міфамі пра нацыянальны сцяг і пра 66,5 % даверу Лукашэнку
2021.04.12 11:41

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў