20 красавіка падаражэе аўтамабільнае паліва


«Белнафтахім» паведамляе пра чарговы рост коштаў на паліва. Традыцыйна канцэрн піша, што кошты «зменяцца» і традыцыйна на 1 капейку, паведамляе прэсавая служба канцэрну.

З 20 красавіка кошты на паліва на АЗС у Беларусі павялічацца на 1 капейку.

Кошт бензіну АІ-92 складзе 1,81 руб., АІ-95 – 1,91 руб., АІ-98 – 2,13 руб., ДТ – 1,91 руб.

Канцэрн «Белнафтахім» тлумачыць рашэнне аб павышэнні коштаў павелічэннем каціроўкі нафты ў красавіку на 15 % у адносінах да студзеня.

З пачатку году гэта 11 рост коштаў на паліва.

Hавiны
13 красавіка 10 раз з пачатку года вырастуць кошты на паліва
2021.04.12 20:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў