Пастаноўка ці глыбокі крызіс бяспекі? Што пішуць пра забойства замежніка ў Горадні


Інцыдэнт са стралянінай і выбухам у Горадні, у якім, паводле афіцыйных звестак, быў замежны грамадзянін, можа з аднаго боку сведчыць пра глыбокі крызіс сістэмы бяспекі Беларусі, а з другога – быць пастаноўкаю сілавікоў. Сабралі меркаванні тэлеграм-каналаў на гэты конт.

Будынак КДБ у Менску.
Фота: Reform.by

Тэлеграм-канал «МКБ – Мая краіна Беларусь», які адным з першых паведаміў пра здарэнне, выказвае меркаванне, што супраціў і ліквідацыя «замежніка» можа быць пастановай:

«Некаторыя крыніцы паведамляюць, што «выбуховыя падзеі ў Горадні» – спектакль ад пачатку да канца».

Мэта – паказаць «эфектыўную працу сілавікоў перад Лукашэнкам, які ўсё яшчэ вельмі злуе на КДБ ды іншых за акцыю ў Мачулішчах».

У сваю чаргу тэлеграм-канал «Ник и Майк» мяркуе, што забойства ў Горадні замежнага грамадзяніна сведчыць пра тое, што «сістэма гарантавання бяспекі рэжыму цяпер у глыбокім крызісе. Калі верыць прапагандзе, то ў краіну лёгка завезці цэлы арсенал».

«Стасункі з Захадам, а менавіта са Старой Еўропай, сёння прайшлі кропку невяртання», – пішуць аўтары каналу.

Аднак, на думку тэлеграм-каналу, «бравых» афіцэраў за гэтую аперацыю ўсё ж узнагародзяць.

Абноўлена
КДБ: У Горадні забіты замежнік, які аказаў супраціў сілавікам
2023.03.19 15:50

Пра інцыдэнт у Горадні спачатку паведамілі незалежныя тэлеграм-каналы. Паведамлялася пра стрэлы, выбух і затрыманне. Затым з заяваю выступіў КДБ Беларусі, які паведаміў, што ў Горадні быў замежны грамадзянін, грамадзянства якога не называецца. Ён нібыта аказаў супраціў, страляў і ўзрываў гранаты. Афіцыйна ніхто іншы ў інцыдэнце не пацярпеў.

Таксама паведамлялася пра сілавікоў і сапёраў каля дому старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Караніка.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў