Як выглядаюць украінскія гарады, «вызваляць» якія прыйшлі расейскія войскі


Ва Украіне некаторыя гарады практычна перасталі існаваць праз расейскія абстрэлы і бамбаванні. «Белсат» сабраў фота раней росквітных населеных пунктаў Украіны, якія прыйшлі «вызваляць» расейскія войскі.

Харкаў

Праз абстрэлы і бомбавыя ўдары ў Харкаве расейскія войскі знішчылі 117 больніцаў і 5 радзільняў. Пашкодзілі або цалкам знішчылі 400 школаў і дзіцячых садоў. Пацярпелі 28 бажніцаў, большасць з якіх – цэрквы Маскоўскага патрыярхату.

Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

Кіеў

Паводле папярэдняй інфармацыі, у сталіцы Украіны нападнікі пашкодзілі 36 жылых дамоў, 5 прыватных сядзібаў, 6 школаў і 4 садкі. Пашкоджаныя фасады, гаўбцы і вокны ў 55 дамах.

Кіеў, Украіна. 15 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: МБ / Белсат
Кіеў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: МБ / Белсат

Валнаваха

Гэты горад у Данецкай вобласці на працягу некалькіх дзён бесперапынна абстрэльвалі расейскія войскі. У выніку ў цэнтры гораду практычна не засталося ніводнага цэлага будынку.

Украінскі горад Валнаваха пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Валнаваха, Украіна. 13 сакавіка 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Валнаваха, Украіна. 13 сакавіка 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат

Марыупаль

Гарадская рада Марыупалю паведамляе, што агрэсары знішчылі амаль 80 % жыллёвага фонду гораду. Штодня расейцы скідваюць на горад ад 50 да 100 авіябомбаў.

Марыупаль, Украіна. 17 сакавіка 2022 года.
Фота: Mikhail Tereshchenko / TASS / Forum
Марыупаль, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: Mikhail Tereshchenko / TASS / Forum
Марыупаль, Украіна. 17 сакавіка 2022 года.
Фота: Alexader Ermochenko / Reuters / Forum

Ірпінь

У горадзе працягваюцца зацятыя баі. Дамы тут фактычна разбураныя. Людзі мусяць эвакуявацца. У горадзе няма электрычнасці, газу і вады.

Кіеўскі батальён тэрытарыяльнай абароны і вайскоўцы дапамагаюць мірным жыхарам эвакуявацца з гораду Ірпінь, які ўвесь час застаецца пад абстрэламі расейскіх самалётаў. Украіна. 5 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат
Ірпінь, Украіна. 9 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат
Ірпінь, Украіна. 9 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Чарнігаў

З пачатку расейскага ўварвання горад зазнаў ракетныя ўдары і авіяналёты. Захопнікі пашкодзілі шмат будынкаў. Загінулі больш з а 200 мірных жыхароў.

Чарнігаў, Украіна. 4 сакавіка 2022 года.
Фота: Dimitar Dilkoff / AFP East News
Чарнігаў, Украіна. 4 сакавіка 2022 года.
Фота: Dimitar Dilkoff / AFP East News
Чарнігаў, Украіна. 4 сакавіка 2022 года.
Фота: Dimitar Dilkoff / AFP East News
Hавiны
«Я быццам гляджу фільм пра вайну 1941 года». Украінцы распавядаюць пра паводзіны расейскіх акупантаў
2022.03.18 18:16

МГ Саша Альтэр, belsat.eu

Стужка навінаў