У Баранавічах адбываюцца масавыя ператрусы і затрыманні


Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя ператрусы ды затрыманні ў Баранавічах: канфіскоўваюць тэхніку, вязуць на допыты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паведамляюць, што ператрусы чыняць супрацоўнікі КДБ. Таксама ёсць інфармацыя, што людзей вязуць на правяранне паліграфам.

Таксама пацвердзілася, што раней затрыманым альбо асуджаным паводле палітычных артыкулаў «прапануюць» здаць «біяматэрыял». Пры адмове просяць прыйсці ў міліцыю і напісаць заяву на адмову ад узяцця «біяматэрыялу». Паводле асобаў, якія хадзілі, там іх пагражалі зрабіць падазраваным у любой крымінальнай справе ці пасадзіць на содні за супраціў.

Hавiны
У Беларусі яшчэ 10 асобаў прызнаныя палітвязнямі. Агульная колькасць – 1092
2022.03.19 10:21

Таксама праваабаронцы паведамляюць пра рэпрэсіі ў Дзяржынску. Там маці непаўналетняга дзіцяці другія содні трымаюць у ІЧУ, было збіццё пры затрыманні.

У Дзяржынску 18 сакавіка прайшлі ператрусы і затрыманні. З пастановаю на ператрус за распаўсюд улётак прыйшлі да сям’і Зубовічаў. Прэтэнзіі ставіліся да старэйшай дачкі, але пасля ператрусу ў мясцовае РАУС забралі яшчэ ейных бацькоў. Старэйшую дачку апыталі і адпусцілі, бо яна цяжарная, але бацькоў затрымалі, іх дасюль трымаюць у Дзяржынскім ІЧУ, нягледзячы на тое, што ўдома засталося няпоўнагадовае дзіця.

Вядома, што склалі пратаколы паводле артыкулу 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Перадачаў не прымаюць. Згодна з заканадаўствам, у межах адміністратыўнага працэсу маці непаўналетняга дзіцяці маюць права затрымліваць не больш як на тры гадзіны.

Акрамя гэтага, праваабаронцы паведамляюць, што гэта не адзіныя затрыманыя ў Дзяржынску: затрымалі яшчэ як мінімум адну асобу, якую збілі пры затрыманні.

Гісторыі
«Прыходжу на акцыі, каб пабачыцца са знаёмымі». Георгій Сайкоўскі пра жыццё пасля пратэстаў, выгаранне і мары
2022.03.19 13:33

АД belsat.eu

Стужка навінаў