За дыялог з уладамі прагаласавалі 420 тысяч асобаў


Удзельнікі Агульнаграмадзянскага маршу за свабоду. 16 жніўня 2020 года. Менск, Беларусь.
Фота: АВ/ Vot Tak TV / Белсат

У прапанаваным Святланай Ціханоўскай галасаванні на сайце платформы «Голас» узялі ўдзел больш як 400 тысяч асобаў.

А 7:00 19 сакавіка прагаласавалі амаль 424 тысячы чалавек. З іх 99,02 % згодныя з неабходнасцю правесці перамовы паміж дзейнымі ўладамі і лідарамі пратэсту.

Вынікі галасавання на раніцу 19 сакавіка. Скрын
Hавiны
У прапанаваным Ціханоўскай галасаванні ўжо ўзялі ўдзел 130 тысяч асобаў
2021.03.18 14:02

Святлана Ціханоўская 18 сакавіка ў сваім YouTube-канале заявіла аб правядзенні агульнанацыянальнага галасавання, каб прымусіць Аляксандра Лукашэнку да перамоваў.

Яна заклікала зарэгістравацца ў сістэме галасавання «Голас», якой давяраюць у Еўразвязе, АБСЕ, ЗША ды іншых краінах і міжнародных структурах. Перамовы маюць прайсці пры міжнародным пасярэдніцтве. Місіі ЗША і ЕЗ у АБСЕ ўжо падтрымалі галасаванні.

Hавiны
Місіі ЗША і ЕЗ у АБСЕ падтрымалі галасаванні за мірнае рашэнне крызісу ў Беларусі шляхам перамоў
2021.03.18 21:03

МГ belsat.eu

Стужка навінаў