За два гады Беларусь павінна выплаціць за мяжу $ 10,6 млрд

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Улады Беларусі абнавілі інфармацыю пра плацяжы па вонкавым абавязку, што маюць адбыцца. Сумы абавязкаў да пагашэння ўключаюць мільярды долараў, паведамляюць banki24.by.

У 2021 годзе ўсёй эканоміцы неабходна заплаціць па вонкавых абавязках больш як $ 5,1 млрд. У паквартальнай разбіўцы графік пагашэння выглядае так: студзень–сакавік – $ 1,8 млрд, красавік–чэрвень – $ 0,9 млрд, ліпень–верасень – $ 1,4 млрд, кастрычнік–снежань – $ 1 млрд.

НАУ абваліла каціроўкі беларускіх еўрааблігацыяў. І спыняцца не плануе

Пагашэнне асноўнага доўгу ў 2021 годзе ацэньваюць на $ 4,16 млрд, адсоткавых плацяжоў – $ 0,99 млрд.

Сектар дзяржаўнага кіравання ў 2021-м павінен пагасіць вонкавы доўг на $ 2,4 млрд, з іх: першы квартал – $ 0,86 млрд, другі квартал – $ 0,42 млрд, трэці квартал – $ 0,77 млрд, чацвёрты квартал – $ 0,35 млрд.

«Дзеткі-цукеркі» і Віктар Шэйман. Як працуюць схемы беларускай кантрабанды

У 2022 годзе пагашэнне вонкавага доўгу ўсімі сектарамі эканоміка прагназуецца на ўзроўні $ 5,5 млрд. Плацяжы па асноўным доўгу складуць каля $ 4,4 млрд, па адсотках – $ 1,1 млрд. З гэтай сумы сектар дзяржаўнага кіравання павінен вярнуць $ 2,54 млрд.

МГ belsat.eu

Hавiны