Як правесці сумленныя выбары з Ярмошынай? Штаб Ціханоўскай робіць прапановы і заклікае іх абмяркоўваць


Галоўная мэта перамоў – датэрміновыя выбары, якія дапамогуць мірна выйсці з крызісу. Пра гэта ў «Студыі» «Белсат» заявіў Аляксандр Шлык, спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах.

19 сакавіка кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай апублікаваў праекты рашэнняў, якія дапамогуць правесці сумленныя і справядлівыя выбары.

Складанасць сітуацыі ў тым, што праводзіць выбары давядзецца ў рамках дзейнага заканадаўства, то бок цяперашняга Выбарчага кодэкса. А па ім, прыкладам, кантроль за прызначэннем ЦВК належыць прэзідэнту.

Прапанаваныя штабам Ціханоўскай праекты рашэнняў ЦВК дапамогуць вярнуць давер да выбараў, якія павінны быць празрыстымі, сумленнымі, справядлівымі.

Паводле Аляксандра Шлыка, ёсць чатыры моманты, якія трэба адрэгуляваць у рамках дзейнага заканадаўства. Гэта фармаванне камісіяў, праверка подпісаў для рэгістрацыі кандыдатаў, доступ назіральнікаў і іх права, а таксама падлік галасоў.

ВІДЭА
Валер Кавалеўскі, шэф штабу Святланы Ціханоўскай, пра мэты галасавання ў інтэрнэце і прымушэнне Лукашэнкі да перамоваў
2021.03.18 20:10

«Мы пачалі публікаваць праекты пастаноў ЦВК з самых папулярных тэм – падліку галасоў і доступу назіральнікаў. І праект пастановы пра падлік галасоў улучае таксама праект пратакола, і гэта новы праект, яго можна параўнаць з тым пратаколам, якім карысталіся ўчастковыя выбарчыя камісіі да нядаўняга часу».

Аляксандр Шлык кажа, што ўжо пачаў атрымоўваць водгукі на праекты.

«Адзін з цікавых каментароў быў, чаму б нам не нумараваць бюлетэні – тады будзе падлік зусім празрыстым. Але, на жаль, нумараваць бюлетэні, – гэта парушыць таямніцу галасавання», – гаворыць спадар Аляксандр.

Аб’ектыў
Дыялог з уладаю паводле Ціханоўскай падтрымалі ўжо сотні тысячаў
2021.03.18 22:38

Іншая цытата, якую ён прыводзіць ад каментатара: «Зараз зразумела, што пратакол – гэта не проста папера. Пратакол – гэта тое, што дапамагае зрабіць падлік галасоў празрыстым». І такі каментар яго цешыць.

Паводле Аляксандра Шлыка, праекты, якія сёння былі апублікаваныя, створаныя беларусамі для беларусаў. І найперш, ён чакае на сайце Ціханоўскай водгукаў, каментароў.

«Добрыя выбары – гэта мірны спосаб развязваць канфлікты. І перамовы – гэта таксама мірны спосаб выходзіць з крызіснай сітуацыі», – кажа Шлык.

Hавiны
«Перамовы павінны адбыцца ў траўні». Вячорка распавёў пра план каманды Ціханоўскай
2021.03.19 18:51

Каб павялічыць шанцы на датэрміновыя выбары, штабу Ціханоўскай трэба сабраць у падтрымку перамоў як мага больш галасоў на сайце «Голасу». За два дні атрымалася сабраць больш за 500 тысячаў галасоў.

Аляксандр Лукашэнка падчас падарожжа ў Горадню зрабіў 19 сакавіка шмат заяваў, у тым ліку, што аднойчы ў краіне будзе новы прэзідэнт, аднак ініцыятыву пра перамовы ён не пракаментаваў.

Своеасаблівым адказам уладаў можна лічыць тое, што сайт «Галасу» сталі блакаваць.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў