Як эканамічныя праблемы развязваюцца ўладамі і якія насамрэч прычыны крызісу ў эканоміцы краіны


Шэраг прадпрыемстваў у Беларусі вымушана скарачае працоўны тыдзень, а на шмат іншых змяншаюцца заробкі. Гэтыя працэсы сведчаць, што нашая краіна ўваходзіць у сістэмны крызіс. Такое меркаванне ў размове з «Белсатам» выказваюць эканамісты.

Telegram-каналы паведамляюць, што на Жабінкаўскім цукровым заводзе патрабуюць падпісаць дакумент, паводле якога скарачаецца працоўны тыдзень, а адпаведна, змяншаецца і заробак. Працаўнікі таксама пішуць пра скарачэнне заработных платаў на шэрагу прадпрыемстваў у шмат якіх гарадах краіны. Усё гэта адбываецца на фоне значнага скарачэння попыту.

Карыкатура: Дэ Лёс

«З пачаткам пандэміі каронавіруса ўва ўсім свеце назіраўся значны спад спажывання. І гэта было ўва ўсіх сферах гаспадаркі. І вось толькі цяпер гэтая хваля дайшла да нас. Раней Савет Міністраў рапартаваў пра вялізны рост ВУП, пра тое, што нашая эканоміка, нягледзячы на скарачэнні ўва ўсім свеце, паказвае станоўчую дынаміку. Але гэтая хваля не магла не дайсці да нас і цяпер закранула нашую краіну, хоць і са спазненнем. Атрымліваецца, што шматмільярдныя ўліванні, якія дзяржава рабіла ў дзяржаўныя прадпрыемствы, не ўратавалі сітуацыі. І цяпер людзі меней спажываюць, што адбіваецца на прадпрыемствах. Гэта натуральны працэс», – адзначыў у размове з «Белсатам» Вадзім Іосуб, старэйшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія».

Меркаванні
Дно, потым яшчэ раз дно: чаму не павінна быць квадратнага метра «па 500»
2021.03.18 13:39

Але прычына эканамічных праблемаў на дзяржаўных прадпрыемствах не толькі ў пандэміі каронавіруса.

«Сёння мы ў сітуацыі, калі прадпрыемствы апынуліся ў вельмі кепскім фінансавым стане. У іх не хапае нават абаротных сродкаў. Калі раней кіраўнікі прадпрыемстваў прыходзілі ў банк і маглі атрымаць крэдыт, то цяпер праз палітычны фактар сітуацыя змянілася. Мы бачым, што Нацбанк праводзіць даволі нестандартную манетарную палітыку, заціскае ліквіднасць. Галоўная мэта – не дапусціць інфляцыі і дэвальвацыі.

У выніку банкі не могуць атрымаць сродкі ад Нацбанку і не могуць выдаць іх дзяржпрадпрыемствам, якія прызвычаіліся існаваць на гэтых танных дзяржаўных рэсурсах. Таму цяпер шмат хто скарачае працоўны тыдзень, прастойвае і гэтак далей», – зазначае акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова.

Аналітыка
«У найбліжэйшыя год-два мы пабачым сапраўдны эканамічны крызіс». Як улады вядуць Беларусь да калапсу
2021.03.09 18:47

Развязаць праблемы ў эканоміцы ўлады імкнуцца толькі дзякуючы манетарнай палітыцы Нацыянальнага банку. Але гэтага недастаткова, бо карані праблемаў – у плоскасці палітыкі, а не толькі ў эканоміцы.

«Частка насельніцтва страціла давер да банкаўскай сістэмы і забрала свае дэпазіты. Пры гэтым існуе дэвальвацыйны ціск, недавер да рубля. І Нацбанк імкнецца не дапусціць дэвальвацыі, бо гэта для нашых дзяржаўных прадпрыемстваў стане забойчым. Шмат якія пазыкі ў іх у валюце, адпаведна, абслугоўванне гэтых пазык стане вельмі цяжкім. Таму тут пытанне, што мы не можам дазволіць сабе таго, што могуць дазволіць іншыя дзяржавы.

Акрамя таго, у нас няма захадаў, якія б вырашалі палітычны крызіс. Без выйсця з гэтага крызісу немагчыма нармалізаваць сітуацыю», – дадае акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова.

Аналітыка
НАУ абваліла каціроўкі беларускіх еўрааблігацыяў. І спыняцца не плануе
2021.03.16 10:30

Крызіс у эканоміцы праяўляецца ўсё мацней: людзі бяднеюць, змяншаецца рынак працы, скарачаецца спажыванне. Паводле ўзроўню сярэдніх заробкаў у свеце, Беларусь заняла 101-е месца са 160 краінаў у рэйтынгу Міжнароднай арганізацыі працы.

«Адна з самых важных прычынаў пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы – змяншэнне датацыяў з суседняй Расеі. У 2015 годзе датацыі склалі каля 5 мільярдаў долараў ЗША. Да 2020 года яны скарачаліся і практычна зніклі. Другая прычына – з 2011 года да сёння валавыя вонкавыя пазыкі краіны выраслі на 13 мільярдаў. Аддаваць няма чым, таму ўвесь час перапазычалі, каб вярнуць ранейшыя пазыкі. І трэцяя важная прычына – скарачэнне інвестыцыяў у асноўныя фонды. За 10 гадоў яны скараціліся на 20–30 %. Мы доўга жылі не па сродках», – распавёў «Белсату» эканаміст Леанід Злотнікаў.

Паводле эксперта, у Беларусі мы цяпер назіраем моцны сістэмны крызіс:

«Упершыню страты самых буйных прадпрыемстваў Беларусі перавысілі чысты прыбытак прадпрыемстваў. Але ўлады перакідваюць нейкія сродкі на падтрыманне, даюць ім крэдыты пад нізкі адсотак. І такое мы назіраем на працягу апошніх чатырох гадоў. Бюджэт раней жа быў прафіцытным, а вось сёлета ўпершыню стаў дэфіцытным. І аддаваць пазыкі няма чым, пачынаецца перацягванне коўдры. А ў выніку раскручваецца інфляцыя. Мінфін, урад нешта спрабуе рабіць. Але адпаведных захадаў пакуль няма.

Ратуюць дзяржсектар, але такімі захадамі нічога не атрымаецца зрабіць. Прадпрыемствы нараджаюць страты, павялічваюць іх. Але мяняць трэба сітуацыю ў эканоміцы, а не ў грашовай сістэме».

Меркаванні
«Залатое дно»: аўтары фільма пра багацце Лукашэнкі паляць напалмам. Як адрэагуюць беларусы і сам «герой»?
2021.03.09 21:02

Сяргей Ягораў, belsat.eu

Стужка навінаў