Вясна прыйшла – у Беларусь вярнуліся буслы


Бусел у Столінскім раёне.
Фота: Павел Муга / ptushki.org

На Берасцейшчыне пабачылі першых буслоў. Пра гэта паведамляе сайт арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

15 сакавіка дзве пары белых буслоў заўважылі перад Пружанамі і яшчэ адну бліжэй да Ружанаў. 16 сакавіка аднаго бусла назіралі на гняздзе ў вёсцы Малькавічы Столінскага раёну.

За белымі бусламі прыляцяць і вясковыя ластаўкі, у другой палове красавіка маюць прыляцець зязюлі. Астатніх птушак – вестуноў вясны чакаем пазней: у канцы красавіка вернуцца ластаўкі-зямлянкі і свіргулі, у канцы траўня – шчуркі-пчалаедкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў