У Горадні адмянялі спектакль, бо там… «асуджаецца фашызм»


Акторы, пераапранутыя ў вязняў гета. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Спектакль «Кадзіш», які мусіў прайсці ў Горадні 20 сакавіка, не адбудзецца. Пра гэта паведамляе Цэнтр гарадскога жыцця ў Instagram.

Сустрэча з акторамі і паказ пастаноўкі «Кадзіш» пра трагічны лёс габрэяў у часе Другой сусветнай вайны мелі адбыцца ў суботу. Але актораў Ігара Уланава, Аляксея Станогу, Паліну Левіну, Аксану Машынкову выклікалі ў пракуратуру гораду і папярэдзілі, што ў выпадку, калі спектакль убачаць гледачы, супраць актораў могуць пачаць крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы»).

Прычынамі для забароны спектаклю стала тое, што «ў спектаклі «Кадзіш» асуджаецца фашызм», кажацца пра канцлагеры і трагічны лёс габрэяў, «а менавіта з фашыстамі частка беларускага грамадства асацыюе сённяшнюю ўладу».

«Такія параўнанні непажаданыя ў сённяшніх палітычных умовах, нельга прадказаць эмоцыі і рэакцыю гледачоў», – паведамляе Цэнтр гарадскога жыцця.

Кадзіш – гэта габрэйская памінальная малітва.

Hавiны
Юрыст пра «экстрэмісцкія» законы: Гэта злачынныя законы. За іх давядзецца адказваць і заканадаўцам
2021.03.18 23:58

МГ belsat.eu

Стужка навінаў