Лукашэнка назваў патэнцыйных пераемнікаў. Гэта Караеў і Каранік


Юрый Караеў і Уладзімір Каранік, якіх Аляксандр Лукашэнка лічыць сваймі магчымымі пераемнікамі.
Фота: скрыншот / Pul_1/ TG

Выказваючыся наконт транзіту ўлады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: у краіне ёсць годныя, на ягоную думку, людзі, якія маглі б заняць прэзідэнцкую пасаду, перадае Telegram-канал «Пул Первого».

«Транзіт улады адзін – выбары: народ абраў, усё. Мае дзеці пасля мяне не будуць прэзідэнтамі. Вось у мяне два маіх чалавекі тут (паказвае на Юрыя Караева і Уладзіміра Караніка. – Belsat.eu) – яны могуць браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Будуць моцнымі кандыдатамі. Адзін – генерал, другі – губернатар», – лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што ўжо пачынае прыглядацца да магчымых пераемнікаў. Сцвярджае, што ёсць годныя людзі, якія ведаюць краіну і могуць стаць канкурэнтамі на выбарах.

Юрый Караеў – былы міністр унутраных справаў. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам падраздзяленні МУС з чэрвеня да кастрычніка 2020 года спынялі пратэставыя акцыі. Цяпер ён памочнік Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці.

Уладзімір Каранік яшчэ летась кіраваў Міністэрствам аховы здароўя. Са жніўня займае пасаду кіраўніка Гарадзенскай вобласці.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў