Лукашэнка: «Будуць у вас іншыя прэзідэнты. Я вам гарантую»


Аляксандр Лукашэнка падчас УНС. 12 лютага 2021 года.
Фота: president.gov.by

Наведваючы ААТ «Молочный мир» у Горадні, Аляксандр Лукашэнка чарговы раз паабяцаў беларусам новага прэзідэнта. А пасля гэтага яны параўнаюць і нешта зразумеюць, перадае БелТА.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што большасць беларусаў баіцца страціць «стабільнасць і парадак у краіне». А гэта дарагога варта.

«Мы будзем адзінаю дзяржаваю. Мы нікому не будзем кланяцца. Мы не будзем стаяць на каленях. Горш жыць мы не будзем толькі ў тым выпадку, калі вы будзеце трымаць галаву на плячах. Жывём як можам і не горш за іншых. Таму трымайцеся сваёй зямлі. Будуць у вас іншыя прэзідэнты. Я вам гарантую. Тады вы, параўнаўшы ўсё, зразумееце. А цяпер проста набярыцеся цярплівасці», – параіў Лукашэнка.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў