Ізраільская кампанія больш не будзе прадаваць тэхналогіі ўзлому тэлефонаў у Беларусь і Расею


Ілюстрацыйны здымак. Фота belsat.eu

Ізраільская кампанія «Cellebrite», што выпускае праграмныя комплексы для спецслужбаў для вымання звестак з мабільных тэлефонаў, пастанавіла спыніць продаж у Беларусь і Расею. Пра гэта піша «Haaretz».

Генеральны дырэктар кампаніі Ёсі Карміль заявіў: «Cellebrite» дапамагае праваахоўным органам і арганізацыям рабіць нашае жыццё больш бяспечным, падаючы рашэнні для законнага атрымання лічбавых доказаў падчас крымінальных расследаванняў і грамадзянскіх працэсаў».

Выданне dev.by знайшло 17 тэндарных заявак ад Следчага камітэту і Камітэту судовых экспертызаў Беларусі на куплю прадукцыі «Cellebrite» – сістэмы UFED, абнаўлення ліцэнзіяў, тэхнічнага падтрымання, злучальных кабеляў. Першы такі закуп адбыўся ў 2013 годзе, апошні – у траўні 2019-га.

Парады
Ведай свае правы. Як абараніць уласны тэлефон?
2021.02.27 08:00

Спынення супрацы кампаніі з уладамі Расеі і Беларусі дамагаўся юрыст і праваабаронца Эйтай Мак. Ён звяртаў увагу на пераслед у гэтых краінах апазіцыянераў і актывістаў. Раней яму ўжо ўдалося прымусіць «Cellebrite» адмовіцца ад супрацы з кітайскаю паліцыяй пасля здушэння акцыяў пратэсту ў Гон-Конгу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў