Як віртуальная і дапоўненая рэальнасць ўжо прыйшла ў нашае жыццё. Расказваем і паказваем


Жыхарка Паўднёвай Карэі з дапамогай VR-тэхналогіі пагутарыла з дачкой, якая памерла тры гады таму ва ўзросце сямі гадоў. Праграмісты стварылі віртуальны вобраз дзяўчынкі. На жанчыну надзелі VR-гарнітуру і далі тактыльныя пальчаткі, каб яна магла дакранацца да дачкі. У якасці месца іхняй сустрэчы быў змадэляваны гарадскі парк, у якім любіла шпацыраваць дзяўчынка. Эмацыйную сустрэчу мамы з дачкой вы можаце паглядзець тут. Гэта відэа можа палохаць, але псіхолагі сцвярджаюць, што гэтая сустрэча можа быць тэрапеўтычнай для жанчыны. А на што яшчэ здатная віртуальная рэальнасць ужо цяпер?

Графіка «Белсату»

Для пачатку хутка разбярэмся ў тэрміналогіі:

VR (virtual reality) – віртуальная рэальнасць. Вы надзяваеце акуляры віртуальнай рэальнасці, і ўсё адбываецца на экране акуляраў.

AR (augmented reality) – дапоўненая рэальнасць, гэта значыць накладзеная на рэальны свет. Напрыклад, гульня Pokemon Go: памятаеце гэтых дзіўных людзей, якія шмат гулялі, але пры гэтым нічога не бачылі, акрамя намаляваных монстраў ў сваім смартфоне?

MR (mixed Reality) – змяшаная рэальнасць.

XR (extended reality) – Пашыраная рэальнасць. Тут усё проста – XR = VR + AR.

Па дадзеных Statista, рынак AR і VR яшчэ ў 2020 годзе ацэньваўся ў $ 18,8 млрд.

Ахова здароўя

Сёння гэтыя тэхналогіі выкарыстоўваюць у ахове здароўя. Напрыклад, каб навучаць хірургаў або праводзіць аперацыі з дыягностыкай ў выглядзе галаграмаў і з онлайн-кансіліумам.

На пачатку лютага 2021 года Microsoft правяла анлайн-трансляцыю 12 аперацый, выкананых у MR (змяшанай рэальнасці). Хірургі з 13 краін змаглі падлучыцца у рэжыме онлайн да аперацыі і кансультаваць адзін аднаго. Акуляры былі карысныя лекарам, паколькі паказвалі ім дадатковую інфармацыю – яна накладвалася зверху на рэальны малюнак. Акрамя гэтага, гарнітура HoloLens 2 адсочвала рухі рук і вачэй. Гэта рабіла аперацыю дакладнейшай.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: microsoft.com

Архітэктура і дызайн

Архітэктары і дызайнеры зараз змогуць прадстаўляць праекты ў маштабе 1:1 з дапамогай віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, а не ў выглядзе маленькіх макетаў.

Хутка ў IKEA з дапамогай VR-гарнітуры вы зможаце прадставіць, як будзе выглядаць ваша кухня з выбранай мэбляй.

Фота: itc.ua

Лагістыка

І адразу прыклад: суднаходная кампанія DHL (кампанія займаецца дастаўкай) ужо ўкараніла разумныя AR-акуляры на некаторых сваіх складах. Лінзы паказваюць работнікам самы кароткі маршрут на складзе рэчаў, прызначаных для адпраўкі.

Адукацыя

Мы запамінаем больш тое, чым жывем, чым тое, што чытаем. Tyson Foods (карпарацыя па вытворчасці прадуктаў харчавання) выкарыстоўвае VR, каб навучаць супрацоўнікаў тэхніцы бяспекі на вытворчасці. У выніку вытворчых траўмаў стала на 20 % менш.

Дробную паломку аўтамабіля цяпер можна адрамантаваць самастойна з дапамогай AR.

Падчас пандэміі студэнты Кліўлендскага універсітэту выкарыстоўваюць HoloLens (акуляры змяшанай рэальнасці) дома, каб вывучаць анатомію чалавечага цела з дапамогай галаграмаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: microsoft.com

Распазнаванне жэстаў

У наступныя сем гадоў будзе расці рынак прыладаў з распазнаваннем жэстаў – пальчаткі для VR і AR. Жэсты пераўтворацца ў каманды, якія будуць перадавацца, напрыклад, на ваш смартфон або кампутар.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: holographica.space

Метасусветы

Віртуальная рэальнасць імкнецца паўтарыць нават сацыяльныя нормы рэальнасці. Напрыклад, Meta прадастаўляе аватарам чатырохфутавую буферную зону, каб скараціць дамаганні ў віртуальнай рэальнасці.

Проста зараз інвестары плацяць мільёны за віртуальныя лапікі «зямлі» ў метасусвеце. Цэны на падобныя ўчасткі падскочылі на 500 % з тых часоў, як Facebook змяніў назву на Meta Platforms. Ужо існуюць кампаніі па развіцці віртуальнай нерухомасці.

Акрамя кампутэрных гульняў, у розных краінах дзейнічаюць цэлыя паркі забававаў з выкарыстаннем віртуальнай рэальнасці: напрыклад, Europa-Park у Нямеччыне, VR Star у Кітае.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mentamore.com

GPS-навігацыя

Мы ўжо ўяўляем, як лёгка будзе разабрацца ў лабірынце пераходаў станцыі метро Пушкінская або ў аэрапорце.

Нядаўна The Walt Disney Company атрымала патэнт на тэхналогію, з дапамогай якой людзі аднойчы ўбачаць віртуальны свет без выкарыстання смартфону або AR-акуляраў. «Сімулятар віртуальнага свету» зможа праецыраваць трохмерныя выявы на аб’екты рэальнага свету. І гэтыя аб’екты змогуць рухацца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: itc.ua

Уявіце: вы ўваходзіце ў памяшканне, унутры выявы праецыююцца на любыя паверхні, ствараючы віртуальны асяродак. Рух вашых вачэй, цела і жэсты адсочваюцца. І праекцыі змяняюцца, але захоўваецца адчуванне звязанага з імі свету.

АГ belsat.eu

Стужка навінаў