У Следчы камітэт выклікаюць аднакласніцу Андрэя Зельцара, якая дала каментар журналісту Генадзю Мажэйка


Аднакласніцу загінулага Андрэя Зельцэра, якая дала інтэрв’ю журналісту «Камсамольскай праўды» Генадзю Мажэйка, выклікаюць у Следчы камітэт, паведамляюць праваабаронцы.

Цяпер жанчына знаходзіцца не ў Беларусі.

Паведамляецца, што ёй патэлефанавалі на замежны нумар са Следчага камітэта Беларусі і выклікалі на допыт у якасці сведкі па «справе Зельцэра». Пасля інцыдэнту з перастрэлкай, у якой загінулі Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ, жанчына дала каментар журналісту Генадзю Мажэйку, у якім станоўча адгукнулася пра Андрэя.

Менавіта з-за гэтага артыкула 1 кастрычніка мінулага года затрымалі журналіста. Генадзь Мажэйка ўжо пяты месяц знаходзіцца за кратамі па ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу. Журналісту можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў.

Hавiны
Павышаная ўвага Крамля, пагражае да 12 гадоў зняволення. Што трэба ведаць пра «справу Мажэйкі»
2021.10.05 10:57

Перад затрыманнем Мажэйка знаходзіўся ў Расеі. Паводле галоўнага рэдактара «КП», расейскія спецслужбы прымусілі журналіста «КП в Беларуси» Мажэйку вярнуцца з Масквы ў Менск, дзе яго арыштаваў КДБ. Агучвалі і версію, што беларускія спецслужбы проста выкралі журналіста з Масквы.

Аналітыка
«Справа Зельцара»: дзве смерці, катаванні і заклік да тэрору. Што стала вядома за месяц
2021.10.28 16:00

АД belsat.eu

Стужка навінаў