У Салігорску мінак выратаваў дзіця, якое правалілася пад лёд


Двое пяцікласнікаў гулялі на лёдзе і праваліліся ў ваду. Адзін з хлопчыкаў выбраўся самастойна, паведамляе МНС.

Салігорскае вадасховішча. Фота МНС

Пра здарэнне ратавальнікам стала вядома 18 лютага ў 16:53, калі паступіла паведамленне аб тым, што на Салігорскім вадасховішчы праваліліся пад лёд дзеці.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС відавочца ўбачыў хлопчыка, які тануў у 20 метрах ад берага, падпоўз да яго і працягнуў палку. Дзіця ўхапілася і выбралася з палонкі.

Абодва хлопчыка агледжаны брыгадай хуткай медычнай дапамогай: з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» дзеці дастаўлены ў прыёмнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя.

Ратавальнікі папярэджваюць аб небяспецы выхаду на лёд: не рызыкуйце сваім жыццём, пагаварыце з дзецьмі аб сур’ёзнасці наступстваў гульняў на лёдзе і вадаёмах. У выпадку, калі вы сталі сведкам здарэння, неадкладна паведаміце ратавальнікам па тэлефоне 101 або 112. Ацэніце становішча, калі ёсць магчымасць дапамагчы, працягніце чалавеку, які тоне, палку або вяроўку і выцягніце яго на бераг. Не кідайцеся на злом галавы да таго, хто праваліўся ў палонку, вы таксама можаце апынуцца ў пастцы.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў