МЗС Вялікай Брытаніі заклікаў устрымацца ад паездак у Беларусь


Ведамства раіць сваім грамадзянам пазбягаць наведвання такіх гарадоў, як Ельск, Мазыр, Рэчыца, Лунінец, Гомель, Асіповічы, Баранавічы і Берасце.

Мапа Беларусі з пазнакамі гарадоў, якія не раіць наведваць МЗС Вялікай Брытаніі. Выява: GOV.UK

«Са студзеня 2022 года нарошчванне расейскіх войскаў ля межаў Украіны, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, узмацніла пагрозу ваенных дзеянняў. У выпадку ваенных дзеянняў нашы магчымасці па аказанні консульскай дапамогі будуць абмежаваныя» – гаворыцца ў паведамленні МЗС.

У іншыя часткі Беларусі рэкамендуюць падарожнічаць толькі ў выпадку пільнай неабходнасці.

Яшчэ адна парада – сачыць за сітуацыяй з каронавірусам: перад паездкай у Беларусь неабходна мець сапраўдную медычную страхоўку, бо пры падачы заявы на атрыманне візы або па прыбыцці ў аэрапорты Менск, Берасце, Віцебск, Гомель, Горадня і Магілёў у рамках 30-дзённага бязвізавага рэжыму папросяць пацвердзіць страхоўку.

Hавiны
Багдан Бандарэнка аб немагчымасці агрэсіі з боку Украіны: «Гэта было б дыпламатычным самагубствам»
2022.02.18 22:29

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў