Авіякампаніі Lufthansa і Austrian Airlines прыпыняюць палёты ва Украіну


Найбуйнейшы авіяцыйны канцэрн Еўропы Lufthansa і аўстрыйская авіякампанія Austrian Airlines паведамілі пра часовае прыпыненне палётаў ва Украіну.

Самалёт кампаніі Lufthansa.
Фота: Google.com

Нямецкая авіякампанія Lufthansa паведаміла, што часова прыпыняе палёты ў Кіеў і з украінскай сталіцы з 21 лютага.

«Lufthansa часова прыпыняе палёты з і ў Кіеў. Гэта тычыцца ўсіх рэйсаў з панядзелка, 21 лютага, да 28 лютага ўключна», – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце авіяперавозчыка.

Адзначаецца, што авіякампанія «на пастаяннай аснове сочыць за сітуацыяй і пазней прыме рашэнне па іншых палётах».

Austrian Airlines таксама паведаміла, што з 20 лютага і да канца месяца прыпыняе палёты ў Кіеў і ў Адэсу.

Самалёты кампаніі Austrian Airlines.
Фота: ZUMA / ТАСС

На мінулым тыдні нідэрландская авіякампанія KLM і нарвежская Norwegian паведамілі аб спыненні палётаў у і над Украінай. У KLM заявілі, што заўсёды ставіць бяспеку пасажыраў і супрацоўнікаў на першае месца.

З 13 лютага авіякампанія Turkish Airlines дала кліентам магчымасць вярнуць або памяняць авіябілеты на рэйсы ва Украіну.

Hавiны
Авіякампаніі могуць спыніць паветраны рух над Украінай з 14 лютага
2022.02.13 15:09

АД belsat.eu

Стужка навінаў