У новым санкцыйным спісе – Каранік, Качанава, Швед, суддзі і сілавікі


Brexit, Вялікая Брытанія, Англія, Лондан, Великобритания, Лондон, Англия, брэксит
Ілюстрацыйны здымак

Вялікая Брытанія на сваім сайце ўраду абнавіла спіс беларускіх чыноўнікаў, суддзяў і сілавікоў, да якіх ужытыя санкцыі.

У спісе кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, міністр інфармацыі Ігар Луцкі, кіраўнік Гарадзенскай вобласці Уладзімір Каранік, старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава, генпракурор Андрэй Швед, кіраўнік Менскай вобласці Аляксандр Турчын, віцэ-прэм’ер Анатоль Сівак, суддзя Алена Жывіца ды іншыя.

Вось усе 27 згаданых імёнаў:

Ігар Бурмістраў (намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС)

Сяргей Каліннік (начальнік Савецкага РУУС Менску)

Алег Каразей (начальнік упраўлення прафілактыкі МУС)

Дзмітрый Курʼян (начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС)

Павел Лёгкі (намеснік міністра інфармацыі)

Ігар Луцкі (міністр інфармацыі)

Вадзім Прыгара (кіраўнік Маладзечанскага РАУС)

Віктар Станіслаўчык (намеснік начальніка Савецкага РУУС Менску)

Віталь Стасюкевіч (намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гарадзенскага аблвыканкаму)

Генадзь Богдан (намеснік кіраўніка справаў прэзідэнта)

Уладзімір Каранік (губернатар Гарадзенскай вобласці)

Наталля Качанава (старшыня Савету Рэспублікі)

Арцём Дунько (старэйшы інспектар ДФР Камітэту дзяржкантролю)

Іван Эйсмант (кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі)

Дзмітрый Шумілін (намеснік начальніка аддзелу ў справе масавых мерапрыемстваў ГУУС Менскага гарвыканкаму)

Андрэй Швед (генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь)

Аляксандр Турчын (кіраўнік Менскага аблвыканкаму)

Анатоль Сівак (намеснік прэмʼер-міністра, былы мэр сталіцы)

Алена Літвіна (суддзя Ленінскага раёну Магілёва)

Наталля Дзядкова (суддзя Партызанскага раёну Менску)

Алена Жывіца (суддзя Кастрычніцкага раёну Менску)

Вікторыя Шабуня (суддзя Цэнтральнага раёну Менску)

Аляксандр Петраш (суддзя Маскоўскага раёну Менску)

Алена Някрасава (суддзя Заводскага раёну Менску)

Андрэй Лагуновіч (суддзя Савецкага раёну Гомля)

Юлія Густыр (суддзя Цэнтральнага раёну Менску)

Марына Фёдарава (суддзя Савецкага раёну Менску)

Агулам у санкцыйных спісе Вялікай Брытаніі цяпер 88 службовых асобаў і 7 беларускіх кампаніяў.

Раней пра абнаўленне санкцыйных спісаў заявілі ў ЗША. Абмежавальныя захады ўвялі супраць 43 грамадзянаў Беларусі – за «падрыў дэмакратыі».

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў