«Цяпер Лукашэнка вычышчае ўсіх». Кіраўнік Кабінету прадстаўнікоў Ціханоўскай звярнуўся да сілавікоў


Валер Кавалеўскі згадаў працэс над сведкам забойства Генадзя Шутава Аляксандрам Кардзюковым. Там выступіў сам забойца – Раман Гаўрылаў. Ягоныя дадзеныя не хавалі, а сведчыў ён з адкрытым тварам. А супрацоўнікі МУС выступаюць у балаклавах і пад чужымі прозвішчамі. Гэта, на думку Кавалеўскага, сведчыць, што ўсіх выканаўцаў здадуць.

Hавiны
Сведку забойства Генадзя Шутава хочуць пасадзіць на 10 гадоў
2021.02.19 16:45

«[Аляксандр] Лукашэнка спрабуе знайсці лаяльных у краіне, дзе лаяльных няма. Ён сам гэта вызнае, абураючыся, што разбярэцца з усімі «змагарамі», «надзвычайнымі» і «бэчэбэшнікамі» ўнутры сістэмы. Але, акрамя групы людзей, якія дапамагалі захапіць уладу пасля выбараў, давяраць яму больш няма каму. І таму параноя Лукашэнкі паглынае яго вертыкаль. Кожны дзень».

Кавалеўскі сцвярджае, што ўнутры сістэмы ідзе разлад і Лукашэнка губляе там сваіх прыхільнікаў. Людзі, якія застаюцца там, пастаянна трапляюць пад праверкі лаяльнасці.

«Ён не наважыўся разагнаць нелаяльных увосень, каб вы не папоўнілі шэрагі пратэстоўцаў. І таму цяпер ён вычышчае ўсіх. Усіх, хто паставіў подпіс за іншага кандыдата, хто не стаў затрымліваць чалавека са сцягам, хто палічыў за лепшае выконваць закон, а не мараць рукі злачыннымі загадамі. Ён выкідвае вас з сістэмы аднаго за другім, арганізоўваючы па ведамствах чэргі на паліграф.

Поўнасцю распушчанае чацвёртае ўпраўленне КДБ – па абароне канстытуцыйнага ладу. Ідуць звальненні ў СК, ААЦ [пры КДБ] і нават у ГУБАЗіКу. Адбываецца актыўная зачыстка ўсіх цэнтральных апаратаў».

Таксама Кавалеўскі сцвярджае, што ўладам цяжка запаўняць вакансіі ўнутры сістэмы. Так, у Дэпартамент аховы МУС ужо бяруць людзей з адміністратыўнымі правапарушэннямі, што не звязаныя з ПДР.

«Раней такога не было ніколі. Дасведчаных прафесіяналаў сярод пракурораў, суддзяў і следчых замяняюць маладымі адмыслоўцамі, каб выкарыстоўваць іх як машыну для вынясення беспадстаўных выракаў журналістам і лекарам».

Кавалеўскі заклікае сілавікоў далучацца да «ByPol». Ён запэўнівае, што ў новай Беларусі знойдуць месца для тых, хто абараняе народ і закон. Пагалоўнай люстрацыі і пераследу невінаватых не будзе.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў