Аляксандра Тарайкоўскага забілі сілавікі. У СК патлумачылі, чаму не будзе крымінальнай справы


Развітанне з загінулым Аляксандрам Тарайкоўскім падчас пратэстаў у Менску, Беларусь. 15 жніўня 2020 году.
Фота: АВ / Белсат

Следчы камітэт па Менску пастанавіў не распачынаць крымінальнай справы па факце смерці Аляксандра Тарайкоўскага. Пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч, паведамляе БелТА.

СК устанавіў, што прыблізна а 23:00 10 жніўня 2020 года ў часе масавага супрацьстаяння ў раёне станцыі метро «Пушкінская» грамадзянін Тарайкоўскі, які быў у стане алкагольнага ап’янення, аддзяліўся ад натоўпу пратэстоўцаў і, нягледзячы на шматразовыя папярэджанні працаўнікоў праваахоўных органаў, накіраваўся ў іхны бок.

«Сваймі дзеяннямі Тарайкоўскі правакаваў праваахоўнікаў, яны не ведалі ягоных апраўдальных намераў і мэты дзеянняў. А з улікам аператыўнай інфармацыі пра мажлівыя тэракты, наяўнасці ў пратэстоўцаў выбухных рэчываў, зброі ўспрынялі яго як рэальную пагрозу жыццю і здароўю як працаўнікоў, так і самых пратэстоўцаў.У сувязях з гэтым работнікі праваахоўных органаў дзеялі выключна ў межах інструкцыяў і выкарысталі ў дачыненні Тарайкоўскага несмяротную зброю, дзеянне якой накіраванае не на паражэнне, а на фізічнае спыненне, з бяспечнай адлегласці, якая выключае смяротны вынік. Праз шэраг трагічных абставінаў адно з раненняў аказалася пранікальным, у выніку якога смерць Тарайкоўскага наступіла на месцы здарэння», – заявіў Наскевіч.

На меркаванне следства, працаўнікі праваахоўных органаў у гэтых умовах маюць права выкарыстоўваць несмяротную зброю для перадухілення больш цяжкіх наступстваў, што адпавядае дзейнаму заканадаўству.

Hавiны
Удава забітага Тарайкоўскага: У мяне няма спадзяванняў на справядлівае развязанне справы
2021.01.15 15:36

Аляксандру Тарайкоўскаму было 34 гады, ён быў забіты каля метро Пушкінская ў Менску позна ўвечары 10 жніўня 2020 г.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў