Пацвердзіліся магчымыя папраўкі ў КК. Прапануюць пазбаўляць волі за мітынгі


Міністэрства юстыцыі пацвердзіла, што рыхтуе змены ў Крымінальны кодэкс. Пра гэта паведаміў «Onliner».

Раней выданне «office life» апублікавала меркаваны праект закону, які прапануе змены ў Крымінальны кодэкс.

Сярод іншага прапануюць увесці артыкул 342.1 («Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў»). Ён будзе ўжывацца ў дачыненні людзей, якія двойчы цягам года прыцягваліся паводле адміністратыўнага артыкулу 23.34. Для іх прадугледжанае пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання ці пазбаўлення волі да трох гадоў.

Hавiны
МЗС Польшчы заклікае Менск спыніць ціск на журналістаў і вызваліць палітвязняў
2021.02.18 20:19

Можа з’явіцца і артыкул 198.1 («Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі»). Калі ўладальнік сайту, не зарэгістраванага ў якасці сеткавага выдання, распаўсюдзіў забароненую інфармацыю цягам года пасля адміністратыўнага пакарання за гэтае парушэнне, яго здолеюць пакараць грамадскімі працамі, штрафам, абмежаваннем ці пазбаўленнем волі да двух гадоў.

Адказнасць за распаўсюд персанальных звестак у праекце прапануюць зрабіць больш жорсткай. Як і за замах на сілавіка (артыкул 362): у выпадку зменаў у КК за гэтае злачынства прадугледжваюць пазбаўленне волі ад 15 да 25 гадоў альбо пажыццёвае зняволення.

Але Міністэрства юстыцыі падкрэслівае, што рэдакцыю праекту яшчэ нельга назваць канчатковай. Зацікаўленыя органы могуць унесці свае змены, а пасля яго адправяць у парламент.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў