Палітзняволены Міхаіл Жамчужны – на волі пасля 6,5 года ў калоніі


Міхаіл Жамчужны ў электрычцы пасля вызвалення.
Фота: svaboda.org

65-гадовы праваабаронца і палітычны вязень Міхаіл Жамчужны пакінуў Горацкую папраўчую калонію № 9, піша радыё «Свабода».

У гэтай калоніі яго трымалі з 13 ліпеня 2017 года, а наагул у калоніях Жамчужны прабыў шэсць з паловаю гадоў. 10 чэрвеня 2015 года Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у падбухторванні да наўмыснага выдавання звестак, якія складаюць службовую таямніцу, у незаконным набыцці сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама ў даванні хабару. Праваабаронцы лічаць пакаранне Жамчужнага палітычна матываваным.

  • Міхаіл Жамчужны – дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце і кіраваў там лабараторыяй, якая займалася праблемамі прамысловага вырабу вадароду.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў