Маркевіч пра новых актораў Купалаўскага: Гэтыя хлопцы не падвядуць ні тэатру, ні краіны


Акторы адноўленай «Паўлінкі» на рэпетыцыі для Лукашэнкі.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 19 лютага наведаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і пабываў на рэпетыцыі абноўленага спектаклю «Паўлінка», паведамляе president.gov.by.

У тэатры міністр культуры Анатоль Маркевіч коратка расказаў пра стан справаў у заснаванні і адраджэнні класічнай «Паўлінкі», якая сталася своеасаблівым брэндам тэатру.

«Значыць, у 2020 годзе мы страцілі гэты спектакль і зноў яго аднавілі? – удакладніў Лукашэнка. – Цалкам? Не горш, чым было?»

«Я думаю, нават лепш», – адказаў міністр.

Лукашэнка з Маркевічам (злева) і Шастаковым (дырэктарам тэатру, справа) на рэпетыцыі «Паўлінкі».
Фота: president.gov.by

Паводле Маркевіча, у абноўленым спектаклі граюць не толькі акторы Купалаўскага з ранейшай трупы, для якіх тэатр стаў сапраўдным домам, але і моладзь – студэнты БДУКМ і БДАМ. Паводле міністра, яны добра ўліліся ў калектыў: «Бачу запал у вачах нашай моладзі. Яны лічаць гонарам служыць тут, у нашым тэатры, і быць плячо ў плячо з мэтрамі сцэны Купалаўскага.

І я хачу запэўніць: гэтыя хлопцы не падвядуць ні тэатру, ні краіны».

Пасля дакладу міністра Лукашэнка застаўся на рэпетыцыю новай «Паўлінкі».

Склад трупы, якая бярэ ўдзел у адноўленай пастаноўцы, пакуль не абвешчаны. Кастынг адбываўся у лістападзе 2020 года.

Hавiны
«Мітусня каля Купалаўскага»: Лукашэнка наведае закрытую прэмʼеру «Паўлінкі»
2021.02.19 11:01

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў