Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана


Лявон Халатран, валанцёр штабу Бабарыкі, атрымаў 2 гады «хіміі», перадае карэспандэнт «Белсату».

Лявон Халатран у судзе.
Фота: «Белсат»
Людзі прыйшлі ў суд падтрымаць Лявона Халатрана.
Фота: «Белсат»

Лявона Халатрана прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Нібыта ён перакрываў дарогі ў раёне вуліцаў Куйбышава і Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні. Пракурор прасіў 3 гады «хіміі». Лявон віны не прызнаў.

Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачання падтрымліваў старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў.

Апошняе слова Лявона Халатрана:

«У майго маленькага сына хутка дзень народзінаў, і я б вельмі хацеў сустрэць гэты дзень з ім удома…

Як можна заблакаваць рух транспарту, калі ён быў заблакаваны загадзя? Чаму ў суд прыходзіць чалавек ад кампаніі («Менсктранс»), і ён зусім не падрыхтаваны, не можа патлумачыць ніякіх схемаў і разлікаў? Я накіраваўся назад да штабу, пасля павярнуў, няма нічога дзіўнага, што людзі ходзяць па горадзе туды і сюды па тратуары, калі ў горадзе няма ніякай каменданцкай гадзіны. Я нікога не каардынаваў, а інфармаваў людзей пра тыя падзеі ў горадзе, якія для нас важныя.

Я хачу падзякаваць сваёй сям’і, сябрам і ўсім, хто цяпер мяне падтрымлівае. Гэта вельмі важна. Не перадаць словамі».

Лявон Халатран жанаты, у яго ёсць маленькі сын. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Лявона Халатрана палітычным вязнем.

Hавiны
«Пазваніў следчы, каб я забрала мужавы рэчы, а я стала плакаць, што мяне пасадзяць у турму»
2021.02.17 07:30

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў