«Будучыня ў жаночых руках»: на сценах музея сучаснага мастацтва ў Вільні з’явяцца работы беларускіх фотажурналістак

У Вільні пачынае працу выстава «Будучыня Беларусі, якая ствараецца жанчынамі» («The Future of Belarus, Fueled by Women»). Літоўцы змогуць убачыць беларускі жаночы пратэст, які знялі пяць фотажурналістак: Ірына Арахоўская, Надзея Бужан, Дар’я Буракіна, Віялета Саўчыц і Вольга Шукайла.

Галоўныя гераіні фотавыставы – жанчыны, якія вялі рэй у мірным пратэсце ў Беларусі. Адкрыццё адбудзецца 19 лютага а 18:00, працаваць экспазіцыя будзе кожны дзень да 4 сакавіка. Убачыць здымкі зможа любы ахвочы: праекцыі фота будуць транслявацца проста на сцены найбуйнейшага ў Вільні музею сучаснага мастацтва MO пасля захаду сонца.

Фота: Rytis Šeškaitis
Фота: Rytis Šeškaitis
Фота: Rytis Šeškaitis
Фота: Rytis Šeškaitis

Фотаздымкі даюць гледачу шанец адчуць, наколькі кантраснае мірнае супрацьстаянне беларускіх жанчын з кветкамі ў руках у параўнанні з адкрытым і непрыхаваным гвалтам з боку сілавікоў, якое пачалося пасля выбараў 9 жніўня 2020 года ў Беларусі.

АА/АА belsat.eu

Hавiны