Ва Украіне суд вырашыў не арыштоўваць Парашэнку


Пячэрскі суд Кіева 19 студзеня пастанавіў не арыштоўваць былога прэзідэнта Украіны, аднаго з лідараў апазіцыі Пятра Парашэнку. Пра гэта паведамляе ««Українська правда».

Яму выбралі меру стрымання ў выглядзе абавязку з’яўляцца ў суд, да следчага або да пракурора.

Пашпарт для выезду за мяжу Парашэнка мусіць здаць на час следства.

Тэрмін абавязкаў дзее да 19 сакавіка.

Аналітыка
«Гэта, магчыма, капітал на будучыню». Як выгнаныя палітыкі вяртаюцца дадому і калі гэта мае сэнс
2022.01.17 18:15

Нагадаем, што ў снежні 2021 года Дзяржаўнае бюро расследаванняў паведаміла, што палітыка падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні дзейнасці тэрарыстычным арганізацыям. Гаворка пра пастаўкі ў 2014–2015 гадах вугалю з не падкантрольных Кіеву тэрыторыяў на больш як $ 55 млн. За гэта Парашэнку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 17 снежня 2021 года Парашэнку спрабавалі ўручыць пісьмовае паведамленне аб падазрэнні, аднак ён вылецеў з Украіны.

Праз месяц былы прэзідэнт усё ж вырашыў вярнуцца ва Украіну. У аэрапорце яго сустракалі тысячы прыхільнікаў і сілавікі. Там яго не затрымалі, але надзвычай доўга правяралі пашпарт. Пасля выступу перад прыхільнікамі, Пятро Парашэнка накіраваўся ў Пячорскі суд у Кіеве.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў