У офісе «А1» прайшлі ператрусы


З некалькіх крыніцаў прыходзіць інфармацыя аб ператрусах у офісе кампаніі «А1». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.

«Нашай Ніве» ў кантакт-цэнтры паведамілі, што не маюць ніякай інфармацыі пра ператрусы, а «паслугі аказваюцца ў звычайным парадку». Але адна крыніца Zerkalo.io пацвердзіла інфармацыю аб ператрусе.

Паводле звестак Антона Матолькі, ператрус мог праводзіць КДБ. Задача была – атрымаць доступ да працоўных дэвайсаў некаторых супрацоўнікаў кампаніі «А1».

Hавiны
«А1 зліваў не той кантэнт і не туды». Лукашэнка загадаў «прыняць жорсткія меры» у дачыненні кампаніі
2021.12.19 13:24

Нагадаем, што ў снежні намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі паведаміў пра даручэнне правесці ацэнку дзеянняў «А1», «разабрацца», што адбываецца ў кампаніі, і «прыняць самыя жорсткія меры».

«Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдар «А1», які працуе на тэрыторыі Беларусі, у некаторым сэнсе «зліваў» не той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы. У гэтай сувязі прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дадзенае даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі», – сказаў Луцкі.

Таксама ў снежні былі затрыманыя вядучая спецыялістка ў працы з кліентамі кампаніі Святлана Каленчыц і прэс-сакратар «А1» Мікалай Брэдзелеў.

Hавiны
Арышт за абарону дрэваў, затрыманні супрацоўнікаў А1 і радыё «Свабода»… Рэпрэсіі за 23 снежня
2021.12.23 20:05

МГ belsat.eu

Стужка навінаў