Павел Латушка пра сітуацыю на мяжы: Лукашэнка не плануе адмаўляцца ад сцэнара ціску на ЕЗ


Заходнія суседзі Беларусі рыхтуюцца да чарговага этапу супрацьстаяння гібрыднай агрэсіі Лукашэнкі на сваіх межах. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка ў эфіры праграмы «Студыя Белсат» паведаміў, што гэтым разам супраць Еўрапейскага Звязу рэжым мае намер выкарыстоўваць наркатрафік з Афганістану.

На думку Паўла Латушкі, чарговы этап гібрыднай атакі пачнецца ў бліжэйшы час і будзе рэалізоўвацца праз перапраўку наркотыкаў з Афганістану ў ЕЗ.

«Гэтую інфармацыю мы атрымалі яшчэ ў траўні-чэрвені мінулага году. Цяпер мы атрымліваем пэўныя пацверджанні. Мяркуецца, што ў бліжэйшы час будуць канцэнтравацца невялікія групы грамадзян Афганістану, якія будуць змешвацца з гэтак званымі мірнымі мігрантамі, якія знаходзяцца на лініі дзяржаўнай мяжы, і будуць прадпрымацца спробы з іх удзелам перасячэння мяжы. Групы афганцаў будуць мець пры сабе наркатычныя рэчывы для далейшай рэалізацыі на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу. Лукашэнка не плануе адмаўляцца ад сцэнара ціску на Еўрапейскі Звяз праз міграцыйны крызіс».

Артыкулы
Павел Латушка пра палітыку Кіева ў дачыненні Лукашэнкі: «Гэта філасофія супакаення агрэсара»
2022.01.16 22:06

Паводле інфармацыі Паўла Латушкі, незаконны трафік наркатычных сродкаў будзе ажыццяўляцца пры дапамозе спецпадраздзялення Памежнага камітэту і спецслужбаў Беларусі. Для прадухілення гэтых дзеянняў НАУ ўжо пачало сумесную працу з польскім бокам.

«Мы прадставілі стратэгію дзеянняў, якая ўсім вядомая: гэта непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам, прыцягненне Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў да крымінальнай адказнасці і магчымасць далейшага пашырэння санкцый. Ідзе падрыхтоўка і аналіз пяці пакетаў, якія ўжо пачалі дзейнічаць, для таго, каб сінхранізаваць гэтыя пакеты і паглядзець тыя выключэнні, якія дапамагаюць рэжыму пазбягаць санкцый».

У гэты ж час каманда Паўла Латушкі працягвае звяртаць увагу еўрапейскіх палітыкаў на сітуацыю ў Беларусі. На думку НАУ, існуе рэальная небяспека страты незалежнасці нашай краінай і ператварэння яе ў квазідзяржаву накшталт БССР пад кіраваннем Масквы.

«Давайце будзе шчырымі, і гэта таксама гучыць з вуснаў еўрапейскіх палітыкаў: залежыць гэтая сітуацыя толькі ад беларусаў. Беларускі народ павінен вярнуць сабе суб’ектнасць, і толькі беларускі народ можа гарантаваць гэтую незалежнасць. Саюзнікі, вядома ж, будуць нас падтрымліваць, але перш за ўсё, як бы ні было складана, толькі мы, беларусы, можам вырашыць свой лёс».

Поўная размова з кіраўніком Народнага антыкрызіснага упраўлення Паўлам Латушкам можна паглядзець тут:

ВК, Belsat.

Стужка навінаў