Хворай дзяўчыне надрукавалі чэрап на 3D-друкарцы


Прычынаю вельмі складанай аперацыі стала паталогія 22-гадовай пацыенткі з Нідэрландаў. У яе ўвесь час таўсцеў чэрап, і, як следства, дзяўчына амаль згубіла зрок.



Праграма «Дэвайс» выходзіць штопанядзелак і штопятніцу а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie}Хворай дзяўчыне надрукавалі чэрап на 3D-друкарцы. “Дэвайс” (31.03.2014) |right|15614{/movie}

Медыкі надрукавалі на 3D-друкарцы неабходную частку з адмысловага празрыстага пластыку, аднак складу гэтага матэрыялу пакуль не раскрываюць. Адмыслоўцы сцвярджаюць, што без такой тэхналогіі друку аперацыя была б папросту не рэальная, а гэткая паталогія амаль заўсёды – хуткі смяротны сыход.

Аперацыю замены верхняй часткі чэрапа праводзілі 23 гадзіны, і адбылося гэта 3 месяцы таму. Толькі цяпер медыкі мелі права прызнаць хірургічнае ўмяшанне паспяховым, бо да пацыенткі цалкам вярнуўся зрок, а сімптомы хваробы зніклі.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў