Клуб «Re:Public» ператварыўся ў французскі цырк


Ніколі яшчэ сталічны «Re:Public» не быў гэткім французскім. На сцэне самага буйнога менскага клубу ўчора разыгралі панк-бурлеск-драму «Мarie-Glawdis et Max-Paul Experience». У стварэнні французскага надрыву бралі ўдзел і французы, і беларусы.

{movie}Клуб «Re:Public» ператварыўся ў французскі цырк |right|15615{/movie}

Вар’яцтва, якое паступова паглынула менскую публіку. Такую атмасферу стварыў музычны калектыў з Тулузы «Le Bestiaire à Pampilles» і беларускі гурт «Срэбнае вяселле».

Канцэрт зарганізавалі ў заключэнне Дзён франкафоніі ў Менску пры падтрыманні французскай амбасады, у межах якіх цягам усяго месяца праходзілі кінапаказы, канцэрты, лекцыі, прысвечаныя французскай мове.

«Мы вырашылі, што беспасярэдне яны мусяць заканчваць гэтае мерапрыемства, бо гурт грае з французскімі словамі, грае з французскім фальклорам ў сваёй творчасці ды як нельга лепш адлюстроўвае цікавасць да французскай мовы», – кажа арганізатар Аляксандр Багданаў.

Панк-бурлеск-драму прэзентавалі на французскай мове з рэдкім выкарыстаннем беларускіх словаў і выразаў.

ГЛЕДАЧЫ:

«Гэта дзіўна. Нічога падобнага ў клубе «Re:Public» не адбывалася за маю памяць, гэта ўнікальна і цікава».

«Хай мы не разумеем мовы, але гульня актораў проста заварожвае».



Дапоўніў музычнае шаленства вядомы беларускі кабарэ-бэнд «Срэбнае вяселле», які завёў публіку рытмамі французскага шансону.

У Гомлі выступіў джэнтл-рокавы гурт «Лермант», для яго гэта трэці пункт туру па Беларусі. У Берасці адчынілася выстава працаў сямейных фатографаў, якая мае давесці каштоўнасць жыцця з моманту зачацця.

Вольга Чайчыц, Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў