«Ачаг зла і пагрозы» – ЗША


Амаль чвэрць (24 % ) жыхароў Зямлі больш за ўсё баяцца ЗША. Найменшую пагрозу для ўсяго свету цяпер уяўляе Расея (2 %). Гэткія вынікі паказала апытанне Інстытуту Гэлапа.

Кожны ўдзельнік апытання мог назваць толькі адну краіну. Усяго ў даследаванні ўзялі ўдзел больш за 70 тысяч асобаў з 65 краінаў.

Куды менш небяспечным, паводле апытаных, аказаўся Пакістан (8 %). Каля 5 % рэспандэнтаў назвалі небяспечнымі краінамі Іран, Афганістан і Паўночную Карэю, а 2 % – Сірыю. У спісе найбольш страшных краінаў таксама аказаліся Кітай (6 %) ды Ізраіль (5 %).

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў