Блогер Ліпковіч: Ёсць людзі з БТ, якія «лайкаюць» мяне на «Facebook’у»


Яўген Ліпковіч распавядае, як падзеі вакол Крыму кансалідавалі ды радыкалізавалі беларусаў і ці пайшлі б яны бараніць Лукашэнку, калі б Расея напала на Беларусь.

Спадар Ліпковіч быў госцем праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» штопятніцу а 20:30. Паглядзець яе можна ў онлайн-трансляцыі на нашай старонцы або ў раздзеле «Нашыя праграмы».

{movie}Яўген Ліпковіч у праграме “ПраСвет”|right|15594{/movie}

Першае пытанне: чаму Беларусь, якая спрабавала не выступаць ні на адным з бакоў крымскага канфлікту, прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны? «Санкцыі, якія закрануць нафтагазавы сектар, закрануць і Беларусь. Сядзець на двух крэслах не атрымлівалася, – тлумачыць Яўген Ліпковіч. – Пры любым раскладзе Беларусь разам з Расеяй трапляе пад санкцыі. Лукашэнка палез імітаваць сяброўства з Расеяй – «прадаваць пацалункі».

Госць праграмы звярнуў увагу на тое, што крымскі варыянт магчымы ў Казахстане, бо прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў у рэшце будзе вымушаны пакінуць сваю пасаду. І прыгадаў, як Мікіта Міхалкоў, які цяпер маўчыць, «прыязджаў туды агітаваць за расейскую рэспубліку Казахстан».

Што датычыць беларусаў, то крымскі канфлікт, паводле Яўгена Ліпковіча, іх скансалідаваў і радыкалізаваў. «У мяне шмат сяброў на «Facebook’у», і я бачыў, як людзі з Белтэлерадыёкампаніі падтрымліваюць маё меркаванне. Яны ўдзельнічаюць у дыскусіях, я бачыў там, напрыклад, Інгу Хрушчову, якая ўсё ж, па-мойму, з’ехала ў Расею, яна таксама не падтрымлівае [далучэнне Крыму да Расеі – belsat.eu]».

Госць праграмы ўзгадаў, як днямі праводзіў апытанне ў «LiveJournal». «У Беларусь нечакана прыйшлі ветлівыя войскі. Ці пойдзеце Вы абараняць Лукашэнку?» Большасць карыстальнікаў-беларусаў усё ж адказалі «так». «Бо Лукашэнка ёсць часткаю Беларусі», – патлумачыў Яўген Ліпковіч.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў