Расею могуць пазбавіць сяброўства ў ПАРЕ


Далучэнне Крыму адбылося з парушэннем украінскай Канстытуцыі, міжнароднага права і Будапешцкіх пагадненняў, заявіла прадстаўніца Парламенцкай асамблеі Ан Брасэр.

«Венецыянская камісія не прызнала законнасці крымскага рэферэндуму. Кіраўніцтва ПАРЕ атрымала прапановы пазбавіць расейскую дэлегацыю права голасу і паўнамоцтваў у асамблеі. Пакуль цяжка сказаць, які захады будуць ухваленыя», – сказала Ан Брасэр у інтэрв’ю «Kommersant.ru».



Украінскае путанне стане галоўнаю тэмаю чарговай сесіі ПАРЕ на пачатку красавіка.

ЮВ паводле kommersant.ru

Стужка навінаў