Расейскае грамадзянства, від на жыхарства або чамадан, вакзал, Кіеў


Жыхарам Крыму, якія не захочуць атрымаць расейскага пашпарта, давядзецца заплаціць 50 долараў за від на жыхарства.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў кіраўнік дэпартаменту для арганізацыі рэгістрацыйна-пашпартнай працы Федэральнай міграцыйнай службы Аляксандр Аксёнаў.

Са словаў чыноўніка, працэдура атрымання віду на жыхарства будзе праходзіць у прыспешаным рэжыме.

На гэты момант у міграцыйную службу ужо падалі 20 тыс. заяваў на атрыманне расейскага грамадзянства.

ЮВ паводле hubs.com.ua

Стужка навінаў