Спецслужбы Расеі затрымалі беларускага анархіста


Жыхара Гомля абвінавачваюць у рыхтаванні тэракту на Курскай АЭС.

Змітра Разановіча затрымалі працаўнікі ФСБ на ўкраінска-расейскай мяжы, імаверна, гэта было ўначы з 13 на 14 сакавіка. Хлопец – актывіст анархісцкага руху Беларусі, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Разановіч быў актыўным удзельнікам кіеўскага Майдану, і ехаў з Кіева ў Курск да сваякоў праз Маскву. Пры ім быў пашпарт ягонага брата, свайго маладзён не меў. Расейскія памежнікі перадалі Разановіча прадстаўнікам расейскай ФСБ, якія канваіравалі яго ў Курск. Цяпер Разановіча трымаюць у ізалятары № 46/1 г. Курску. Праводзяцца следчыя дзеянні. Сваякам у спатканні з Разановічам адмовілі.

Сябры актывіста перадаюць, што «бліжэйшым часам да яго паедзе адвакат, і стануць вядомыя новыя падрабязнасці адносна прычынаў затрымання».

Праваабаронцам стала таксама вядома, што ўпраўленне ФСБ па Курскай вобласці абвінавачвае Разановіча не толькі ў мінанні дзяржаўнай мяжы з чужым пашпартам, але і ў рыхтаванні тэракту на Курскай АЭС.

ЮВ паводле spring96.org

Стужка навінаў