Узброенае сяброўства


Святкаванне Дня Волі ў Менску выклікала негатыўную рэакцыю ў расейцаў. А менавіта – не даспадобы прыйшлося з’яўленне на шэсці да свята 25-га сакавіка партрэтаў украінскіх нацыяналістаў. Пра занепакоенасць гэтым фактам заявіў кіраўнік расейскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Беларусь імкнецца будаваць сяброўскія адносіны і з Расеяй, і з Украінай. Пакуль Расея падтрымлівае такую гульню, і адабрае дзеянні Лукашэнкі.

Аляксандр Сурыкаў паспрабаваў давесці, што Расея захапіла Крым, бо не было іншага выйсця.

{movie}Узброенае сяброўства|right|15559{/movie}

АЛЯКСАНДР СУРЫКАЎ, АМБАСАДАР РАСЕІ Ў БЕЛАРУСІ:
«Мы што, павінны былі паказаць усяму свету, што мы плявалі на рускіх, сваіх суграмадзян і суайчыннікаў? У нас не было альтэрнатыўных рашэнняў, ды і не магло быць».

Прадстаўнік Расеі адзначыў, што цяпер любы замах на тэрыторыю Крыму пасля прыняцця закона аб ўз’яднанні яго і Севастопаля з Расеяй – гэта замах на суверэнітэт Расійскай Федэрацыі

АЛЯКСАНДР СУРЫКАЎ, АМБАСАДАР РАСЕІ Ў БЕЛАРУСІ:
«Аляксандр Рыгоравіч гэта зафіксаваў. Мы яму за гэта ўдзячны».

Удзячны Лукашэнку, але занепакоены падтрымкай украінскіх нацыяналістаў беларускай апазыцыяй. Сурыкаў адзначыў, што расейскі бок насцярожыла шэсце на Дзень Волі 25 сакавіка, на якім беларусы выказвалі салідарнасць з Украінай. Але найбольш уразілі дзеянні прадстаўнікоў незарэгістраванае ў Беларусі моладзевае арганізацыі «Малады фронт». Яны неслі між іншых партрэты Сцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.

АНДРЭЙ КАЗАКЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ:
«Пазіцыя Лукашэнкі не зусім задавальняе расейскі бок. Канешне значна лепш была б для Масквы абсалютная падтрымка з боку Лукашэнка, ці прызнанне легетымнасці рэферэндуму. Пакуль што гэтага не было. Але, улічваючы тое, што сітуацыя знешне-палітычная Расеі дастаткова складаная, то мне падаецца, што зараз амбасадар не хоча нейкім чынам нагнятаць сітуацыю».

Беларускі ж бок у асобе прэс-сакратара беларускага МЗС Дзмітрыя Мірончыка сёння заявіў пра зацікаўленасць выбудоўваць адносіны паміж “суседнімі сяброўскімі краінамі” Беларуссю і Украінай.

ДЗМІТРЫ МІРОНЧЫК, ПРЭС-САКРАТАР МЗС:
«Ужо пасля адклікання ўкраінскага амбасадара для кансультацый пасол Беларусі Валянцін Вялічка ў Кіеве сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Украіны. Такім чынам, наш дыялог з Украінай працягваецца».

Пра спробу выбудоўваць такі дыялог цяпер бярэцца і Расея – прынамсі гэта задэклараваў амбасадар.

Аляксандар Сурыкаў заявіў, што Расея ня бачыць ворага ва Ўкраіне, і «настроена выбудоўваць сяброўскія адносіны». Вось толькі гучыць гэта як здзек – пасля таго, што Расея зрабіла з Крымам, ўсцяж збірае войскі вакол межаў Украіны ды блакуе дыпламатычную і гаспадарчую супрацу.

Вольга Чайчыц, «Белсат»

Стужка навінаў