Працы Шагала, Суціна і крыж Еўфрасінні Полацкай – на адной выставе


Сярод самых значных твораў выставы “Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі” – адзіны арыгінальны асобнік у Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588-га года, Біблія Скарыны, зноў жа – адзіны ў Беларусі экзэмпляр Кароны для Торы XVII стагоддзя, поўная копія рэканструяванага Крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Адна з пярлінаў выставы – «Ева» Хаіма Суціна – самая дарагая карціна на тэрыторыі Беларусі. Летась яе на аўкцыёне «Сoтбіс» выкупіў «Белгазпрамбанк» за $1 800 МЛН. Банк і стаў ініцыятарам гэтага грандыёзнага выставачнага праекту.

{movie}Працы Шагала, Суціна і крыж Еўфрасінні Полацкай — на адной выставе |right|15560{/movie}

«Гэты праект скіраваны на будучыню. І разуменне таго, адкуль ты прыйшоў, – гэта аснова, плацдарм, з якога ты робіш крок. І я б вельмі хацеў, каб менавіта гэтая выстава стала канчатковым і зразумелым для ўсіх нас адказам, што мы – рэальна частка сусветнай гісторыі, у тым ліку і мастацтва», – адзначыў старшыня праўлення «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка.

Сярод твораў, якія дэманструюцца ў Беларусі ўпершыню, вылучаецца таксама карціна Валенція Ваньковіча «Партрэт Тамаша Зана». Ёсць тут і не бачаныя раней унікальныя працы Марка Шагала. Адмыслова да выставы адрэстаўравалі саламяную царскую браму 18-га стагоддзя – узор народнага сакральнага мастацтва.

Выстава адкрытая для наведвання да 10-га ліпеня. Большасць твораў таксама можна паглядзець з дапамогаю віртуальнай экскурсіі на адмыслова створаным сайце artbelarus.by

Іншыя тэмы: у Пінску паказалі фотавыставу, прысвечаную жыццю на Палессі. У пракат выйшлі стужкі «Ной» і «Іў Сэн Лёран». Прэмію Сэрвантэса ўручылі мексіканскай журналістцы Элене Панятоўскай.

Cяргей Будкін, Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў