За антыкрымскія выказванні – у турму


Маскоўская гарадская дума выступіла з ініцыятывай караць блогераў за ксенафобію ў сацыяльных сетках.

Паводле Іны Свяценкі, старшыні камісіі бяспекі Маскоўскай гарадской думы, у сацыяльных сетках пачаліся масавыя правакацыі па тэму Крыму, якія могуць мець негатыўны ўплыў на ацэнку расейцаў. Таму дэпутаты прынялі рашэнне ўзяць справу ў свае рукі ды ўсталяваць кантроль над блогерамі, зрабіўшы больш жорсткім пакаранне для распальвальнікаў ксенафобіі.

Для парушальнікаў прапаноўваецца выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкі артыкул, паводле якога пакаранне – гэта штраф памерам да 500 тысяч рублёў або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Пакуль не ўдакладняецца, ці аформілі ініцыятыву ў законапраект, і калі яго могуць вынесці на разгляд.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў