Паводле звестак праваабарончай арганізацыі «Amnesty International», смяротных пакаранняў паболела на 15 адсоткаў. Амаль 800 прысудаў прывялі ў выкананне ў 2013 годзе.
Справаздача праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» засведчыла ўсплёск смяротных пакаранняў за кошт прысудаў у Іране і Іраку. Гэтак, улады Ірану паведамілі пра 169 пакараных за мінулы год. Што тычыцца Іраку, то тут колькасць смяротных пакаранняў расце трэці год запар. У пяцёрцы – Саудаўская Аравія і Злучаныя Штаты.
Звесткі не ўлічваюць Кітаю, бо інфармацыя пра смяротныя пакаранні ў гэтай краіне – дзяржаўная таямніца. Дакладнага ліку ніхто не ведае, аднак у «Amnesty International» мяркуюць, што менавіта ў Паднябеснай выконваюць тысячы смяротных прысудаў за год.
У розных краінах да смяротных пакаранняў прысуджалі людзей за забойства, абарот наркотыкаў, эканамічныя злачынствы ды блюзнерства. У Паўночнай Карэі каралі за канібалізм, парнаграфію і за спробы ўцёкаў у Кітай.
Беларусь – апошняя краіна Еўропы, якая не ўвяла мараторыю на найвышэйшую меру пакарання.
ДР, belsat.eu