Тэатры з Італіі, Нямеччыны і Вялікай Брытаніі – у Магілёве


На фестывалі «Март-кантакт» сабраліся тэатралы з блізкага замежжа, Нямеччыны ды Балгарыі. Упершыню за 9 гадоў існавання форуму у Магілёў прыехалі таксама акторы з Італіі і Вялікабрытаніі. У залах няма свабодных месцаў.

У праграме – шмат класічных пастановак: «Фаўст», «Кароль Лір», «Гамлет»… Але шмат якія інсцэнізацыі – у эксперыментальнай трактоўцы. Ёсць і новыя сюжэты: балгарская трупа паказала магілёўцам спектакль пра сіямскіх блізнятаў, якія мусяць перанесці аперацыю, ведаючы, што выжыве толькі адзін.

Аднак ува ўсіх спектаклях чырвонай ніткаю праходзіць агульная тэма.

{movie}«Март-кантакт» сабраў у Магілёве тэатры з Італіі, Нямеччыны і Вялікай Брытаніі |right|15540{/movie}

НІНА МАЗУР, ТЭАТРАЛЬНЫ КРЫТЫК, СЯБРА ЖУРЫ: «Агульная тэндэнцыя ў краінах постсавецкае прасторы – як ні парадаксальна, гэта тэма адзіноцтва… Нейкім чынам сённяшні тэатр, не толькі расейскамоўны, трактуе адзіноцтва чалавека перад тварам лёсу, прыроды».

«Март-кантакт» завяршаецца заўтра: гледачоў чакаюць «Злачынства і пакаранне» ад санкт-пецярбургскай тэатральнай студыі і «Happy Valentine» у выкананні студыі сучаснай харэаграфіі «D.O.Z.SK.I.» з Менску. Найхутчэй, зноў будзе аншлаг.

АДА РОГАЎЦАВА, АКТОРКА, СТАРШЫНЯ ЖУРЫ: «Магілёўскі глядач унікальны: перапоўненыя залы, ніхто не сыходзіць, падабаецца ці не падабаецца. Адчуваецца сур’ёзная тэатральная традыцыя ў горадзе. Людзі прывучаныя да тэатру, яны прыходзяць не першы раз – «выпендрыцца». Гэта творчая праца душы».



У чацвер «Март-кантакт» урачыста закрыюць, а неўзабаве пачнецца падрыхтоўка да наступнага тэатральнага свята.

Іншыя тэмы: у Менску акрылася выстава польскага графіка Мірослава Паўлоўскага. Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн у галіне дзіцячае літаратуры ўзяла шведская пісьменніца Барбра Ліндгрэн.

МВ, belsat.eu

Стужка навінаў